Ваенныя эксперты з ФРГ наведаюць дзве вайсковыя часткі ў Беларусі

Ваенныя эксперты з ФРГ наведаюць дзве вайсковыя часткі ў Беларусі

Ваенныя эксперты з ФРГ правядуць выбарачную праверку дзвюх вайсковых частак у Беларусі. Візіт спецыялістаў адбываецца ў адпаведнасці з палажэннямі Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе Беларусь з 25 па 28 кастрычніка.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, група правядзе інспекцыі дзвюх вайцсковых частак, якія з'яўляюцца аб'ектамі кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ.

Мэтай інспекцый з'яўляецца праверка адпаведнасці наяўнасці на правяраемых аб'ектах кантролю за абмежаванымі ДЗУСЕ ўзбраеннямі і ваеннай тэхнікай і іх заяўленай колькасцю. У складзе інспекцыйнай групы ў правядзенні інспекцый, акрамя шасці ваенных інспектараў Германіі, прымаюць удзел па адным ваенным інспектары з Бельгіі і Нарвегіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі