Валерый Цапкала заклікае стварыць Камітэт народнага адзінства

Валерый Цапкала заклікае стварыць Камітэт народнага адзінства

Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Валерый Цапкала прапаноўвае стварыць Камітэт народнага (або нацыянальнага) адзінства. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце, які з'явіўся 22 ліпеня. 

Палітык заявіў, што ўлады прыбралі з выбараў трох асноўных кандыдатаў, "сукупная электаральная падтрымка якіх складала 97%". Па яго словах, Камітэт народнага адзінства павінен вырашыць адну задачу — змену ўлады.

У гэтае аб'яднанне Цапкала запрасіў палітыкаў, якіх Лукашэнка выціскаў на грамадскую перыферыю, спартоўцаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі.

"Наша задача — прыбраць тых, хто разглядае беларускі народ як крыніцу для свайго дабрабыту, каб у яго былі грошы будаваць сабе рэзідэнцыі, набываць сабе самалёты, Тэслы і Майбахі", — заявіў палітык.

Нагадаем, што пасля адмовы ў рэгістрацыі Валерый Цапкала падтрымаў кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую і ўвайшоў у яе аб'яднаны штаб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі