Валянцін Стэфановіч: "У Беларусі пачасціліся выпадкі знішчэння людзей"
«Смерць Яны Паляковай шакавала мяне. У Беларусі пачасціліся выпадкі знішчэння людзей», - пракаментаваў Хартыі-97 праваабаронца Валянцін Сцяфанавіч самагубства Яны Поляковай.
«За сваю больш чым 10-гадовую праваабарончую дзейнасць не магу ўспомніць выпадку, каб атрымалася адкрыць крымінальную справу супраць супрацоўнікаў міліцыі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў супраць грамадзян, хоць такіх інцыдэнтаў была вялікая колькасць. Як правіла, гвалту з боку міліцыянераў падвяргаліся актывісты дэмакратычнага руху. Пры гэтай сістэме, пры поўнай залежнасці судоў і пракуратуры, чалавеку дамагчыся праўды практычна немагчыма. Кантроль за праваахоўнымі органамі з боку грамадства адсутнічае. У рэгіёнах сітуацыя яшчэ больш складаная, там дзейнічае цесная «звязка» праваахоўных органаў і выканаўчых улад.
Я успамінаю выпадак з актывістам руху ЗУБР Андрэем Зайцавым з Гомеля. Ён мне тэлефанаваў, распавядаў аб наймацнейшым ціску з боку КДБ, хацеў прыехаць да нас у Мінск, але на наступны дзень скончыў жыццё самагубствам".