Варатар зборнай Турцыі выйдзе на матч з немцамі, як палявы гулец
Як палявы гулец выйдзе на паўфінальны матч чэмпіянату Еўропы са зборнай Нямеччыны варатар турэцкай каманды Толга Зенгін. Галоўны трэнер зборнай Турцыі Фаціх Церым можа пайсці на такі крок не ад добрага жыцця, а з-за
дыскваліфікаваных і траўмаваных футбалістаў. З 23 чалавек, што былі ў
заяўцы, засталіся толькі 14 (сярод іншых траўму атрымаў нападаючы і
капітан каманды Ніхат Кахвечы, герой матчу з чэхамі).
Варатар згуляе альбо на пазіцыі апошняга абаронцы, альбо цэнтрфорварда.
УНІАН
Варатар згуляе альбо на пазіцыі апошняга абаронцы, альбо цэнтрфорварда.
УНІАН