Варатара МТЗ-РІПА дыскваліфікавалі на год за агрэсію ў адрас суддзі

Асноўнага варатара мінскага футбольнага клуба МТЗ-РІПА Аляксандра Суліму дыскваліфікавалі на 1 год.
Галкіпера пакаралі за агрэсіўныя паводзіны ў адносінах да галоўнага суддзі падчас матчу з наваполацкім “Нафтанам”.

Рашэнне аб дыскваліфікацыі прыняў сёння дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола па выніках разгляду рапарта галоўнага суддзі, пратаколу і відэазапісу матчу, а таксама з улікам пісьмовай заявы Сулімы, у якім ён прынёс прабачэнні за свае дзеянні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі