Вароты беларусаў у матчы з ЗША будзе абараняць Андрэй Мезін

Нягледзячы на няўдалую гульню ў стартавым матчы Чэмпіянату свету па хакеі з Чэхамі, у другім паядынку турніру месца ў варотах беларускай зборнай зойме Андрэй Мезін.

Як паведамляе “Прессбол”, Сяргея Шабанава на лаўцы запасных заменіць галкіпер мінскай «Юности» Сцяпан Гарачэўскіх.


Гульня “Беларусь – ЗША” пачнецца сёння ў 19:15.


Тым часам завяршыўся матч канкурэнтаў зборнай Беларусі па групе "B". Зборная Чэхіі разграміла каманду Аўстрыі з лікам 6:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі