Варшаўскія прадпрымальнікі супраціўляліся зносу Купецкага гандлёвага дома
Пакуль яны збіраюцца арганізаваць намётавае мястэчка, супраць іх могуць распачаць крымінальную справу +ФОТА і ВІДЭА
Арэндная ўмова скончылася яшчэ ў студзені, а самі прадпрымальнікі ўжо паўгады гандлююць там нелегальна. 10 гадоў таму ўлады горада хацелі пабудаваць для прадпрымальнікаў новы гандлёвы дом, аднак потым вырашылі, што ў гэтым месцы будзе скрыжаванне ліній метро. Таму і не працягнулі арэнду.
Прадпрымальнікам прапанавалі 8 новых варыянтаў лакалізацыі гандлёвага дома, аднак тыя не хочуць губляць працоўных месцаў у самым цэнтры Варшавы.
Раніцай у аўторак судовы прыстаў павінен быў апламбаваць памяшканне, аднак прадпрымальнікі баранілі будынак цэлымі сем’ямі. Да пратэстуючых далучыліся таксама футбольныя балельшчыкі. Паліцыя і службы аховы выкарысталі слёзацечны газ ды струмені вады, каб выгнаць іх з будынка, у выніку засталіся пацярпелыя. Калі KDT усё ж атрымалася вызваліць, прадпрымальнікі заблакавалі цэнтральную вуліцу.
У выніку сутычак 35 асобаў шпіталізавалі і 22 затрымала паліцыя.
У сераду тэрыторыю вакол KDT абнеслі плотам, аднак прадпрымальнікі збіраюцца разбіць вакол яе намётавы гарадок і працягваць змаганне юрыдычным шляхам.
Улады горада ж збіраюцца распачынаць крымінальную справу. Высветлілася, што прадпрымальнікі спецыяльна рыхтаваліся да сутычак, напрыклад, зносілі ў KDT камяні. Таму улады дамагаюцца, каб яны самі заплацілі за ўсе шкоды, якія нанеслі цэнтральнай вуліцы горада.
Здымкі зверху: wiadomosci.wp.pl. Больш здымкаў з акцыі можна паглядзець тут
Фота Алеся Пералыгіна
/>