Вайскоўцы Беларусі выйгралі золата на міжнародных вучэннях Cambrian Patrol 2018
Беларуская каманда заваявала залаты медаль на міжнародных вучэннях Cambrian Patrol 2018 ва Уэльсе. Прадстаўнікі нашай краіны ўпершыню прымалі ўдзел у гэтых спаборніцтвах. Пра перамогу беларускай каманды паведаміла амбасада Вялікабрытаніі ў Беларусі.
Агулам у вучэннях удзельнічалі 137 каманд з 37 краін. Па словах брытанскіх дыпламатаў, спаборніцтвы настолькі складаныя, што ў сярэднім толькі 5% вайсковых патрулёў атрымліваюць вышэйшую ўзнагароду, а каля траціны каманд не даходзяць да фінішу.