Вайсковы парад 3 ліпеня ў Мінску пройдзе без удзелу тэхнікі

У ваенным парадзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, які пройдзе ў Мінску 3 ліпеня на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава каля стэлы "Мінск - горад-герой", тэхніка і авіяцыя ўдзелу браць не будуць.
Пра гэта ў панядзелак паведаміў вайсковы камендант Мінскай камендатуры Анатоль Грыцаў. Паводле яго слоў, усяго ў ваенным парадзе, які пачнецца ў 11.00, возьмуць удзел амаль 3 тысячы чалавек. Перад гледачамі пройдуць вайскоўцы, а таксама будуць прадэманстраваныя ўзоры новай вайсковай формы для курсантаў і ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый.

Пасля гэтага традыцыйна з 15-хвілінным плац-парадам перад кіраўніцтвам краіны і гледачамі выступіць рота ганаровай варты. Сёлета ў паказе возьме ўдзел 151 ваеннаслужачы роты. Завершыцца ваенны парад песняй у выкананні зводнага духавога аркестра.

У 23.00 адбудзецца святочны салют. Ён пройдзе ў тых жа пунктах сталіцы, што і 9 траўня. Пры гэтым каля стэлы "Мінск - горад-герой" плануецца ўстанавіць не дзве, як звычайна, а тры салютныя ўстаноўкі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі