Ветрана, воблачна, цёпла — але па-вясноваму. Надвор'е на 11 сакавіка

Надвор'е ў Беларусі

Надвор'е ў Беларусі / Еўрарадыё

Раніцай і ўдзень у панядзелак, 11 сакавіка ў Беларусі будзе ветрана. На захадзе краіны парывы ветру будуць дасягаць 18 метраў за секунду. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Уночы на 11 сакавіка будзе малавоблачна. Удзень усталюецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў.

Уночы слупкі тэрмометраў апусцяцца да 9 градусаў ніжэй за нуль. "Цяплей" за ўсё будзе па паўднёвым захадзе — ад нуля да мінус 2 градусаў.

Удзень чакаецца ад 4 да 9 градусаў цяпла. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі