Віцебск усё яшчэ грыпуе
У Беларусі эпідэмія грыпу і вірусна-рэспіраторных захворванняў адмененая ва ўсіх кантрольных гарадах, акрамя Віцебску. Гэта адзіны з 18 кантрольных гарадоў, дый тое ў ім ужо назіраецца стабільнае скарачэнне ліку хволых, паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан. Па словах лекаркі, супрацьэпідэмiчныя мерапрыемствы не адмененыя яшчэ ў 5 раёнах краіны, зачыненымі на каранцін застаюцца 2 школы.
Інтэрфакс
Інтэрфакс