“Віцебск” вярнуўся на другое месца ў чэмпіянаце краіны

“Віцебск” вярнуўся на другое месца ў чэмпіянаце краіны

Футбольны клуб “Віцебск” вярнуўся на другое месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 6 кастрычніка ў рамках 24 тура ён згуляў у гасцях са “Слуцкам” і стаў мацнейшым: матч скончыўся з лікам 0:2.

Такім чынам, “Віцебск” мае 47 ачкоў і апераджае салігорскі “Шахцёр” на два ачкі.

Таксама сёння гуляюць “Дняпро” з брэсцкім “Дынама” і “Гомель” з “Шахцёрам”.

Раней, 5 кастрычніка ў 24 туры згулялі “Гарадзея” і “Прамень” — 1:1 і “Тарпеда” і “Мінск” — 1:0.

7 кастрычніка тур скончыцца наступнымі гульнямі: “Іслач” — БАТЭ, “Тарпеда-БелАЗ” — “Нёман”, “Дынама” (Мінск) — “Смалявічы”.

 

Відэа: АБФФ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі