Віцебская друкарня скрала ў Таццяны Севярынец амаль тыдзень
Віцебская друкарня па-ранейшаму адмаўляецца друкаваць улёткі кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Таццяны Севярынец. Нагадаем, спачатку супрацоўнікам друкарні не спадабалася "тарашкевіца",
пасля яны адправілі тэкст улёткі у акруговую выбарчую камісію, каб тая
правяла экспертызу статыстычных дадзеных, прыведзеных спадарыняй
Севярынец.
Там паведамляецца, колькі ў Беларусі пітушчых мужчын, які адсотак ад зарэгістраваных шлюбаў складаюць іх скасаванні ды якое месца ў свеце займае наша краіна па колькасці самагубстваў (лічбы гэтыя былі ўзятыя з афіцыйных матэр’ялаў Міністэрства статыстыкі).
У выніку, Таццяна Севярынец дагэтуль не мае друкаванай прадукцыі. Вось што паведамляе пра яе сітуацыю нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Пакуль друкарня і выбарчая камісія пераправяраюць дадзеныя Мінстату, спадарыня Севярынец губляе амаль тыдзень актыўнай агітацыйнай працы. Паводле першапачатковага плану, ўлёткі павінны былі быць надрукаваны 4 верасня. З-за непаразуменняў з друкарняй кандыдатка Севярынец наўрад ці зможа атрымаць свае агітацыйныя матэр’ялы да наступнага тыдня".