Віцебскі актывіст "Моладзі БНФ" судзіцца за звальненне з працы
26 лістапада ў судзе Першамайскага раёну горада Віцебска адбудзецца суд па пазове Аляксандра Кузняцова. Юнак аспрэчвае сваё звальнення з працы як незаконнае. На папярэднім паседжанні суда 20 лістапада дырэктар ТАА "Гемал" Мазілаў так і не здолеў патлумачыць суду і пракурору, якім чынам быў звольнены Алесь Кузняцоў. Звальненне пазначанае па згодзе бакоў (арт. 37 Працоўнага кодэксу), але заявы Кузняцова на звальненне няма.
Дырэктара ТАА "Гемал" кажа, што Кузняцоў быў звольнены 1 ліпеня. Але ў той жа час ён падаў суду дакументы, што Кузняцоў не выйшаў на працу 1 ліпеня, а значыць, не мог напісаць заявы ў гэты дзень.
Па словах хлопца, дырэктар ТАА "Гемал" звольніў яго без заявы з-за ўдзел у акцыі 24 ліпеня ў Гарадку, пры гэтым — задняй датай, каб не плаціць падатак за працаўніка. На папярэднім слуханні Мазілаў назваў пяць розных дат звальнення Кузняцова.