Віцебскі вінаробчы завод прызнаны банкрутам

Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў банкрутам ААТ “Віцебскі вінаробчы завод” (кампанія “ВітВін”) і распачаў у дачыненні прадпрыемства конкурсную вытворчасць.

Справу аб эканамічнай няздатнасці завода распачалі ў лістападзе 2014 года па ініцыятыве самога даўжніка. Віцебскі гарвыканкам, якому належала 68% акцыяў, прызнаў немэтазгодным далейшае аздараўленне прадпрыемства. Паводле экспертызы, завод быў устойліва неплацёжаздольным са студзеня 2013 года. Галоўнай прычынай такой сітуацыі сталі страты, назапашаныя за некалькі год. Да кастрычніка 2014 года сума такіх стратаў склала 12,6 мільярдаў рублёў. Завод жыў толькі за кошт крэдытаў цягам апошніх год. Цяпер стаіць пытанне ад санацыі або ліквідацыі прадпрыемства.

Завод заснаваны ў пачатку 1930 гадоў, у студзені 2002 года на базе маёмаснага комплекса стварылі ААТ “ВітВін”, якое спецыялізавалася на вытворчасці сідра і іншых пладовых вінаў, а таксама выпуску гарбаты і кавы. На канец лістапада 2014 года на прадпрыемстве працавала ўсяго 90 чалавек, інфармуе БЕЛТА.

Фота: open.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі