Віцебскія апазіцыянеры збіраюцца абараняць беларускіх салдат
Віцебскія актывісты запланавалі шэсце ў абарону правоў вайскоўцаў. Заяву на правядзенне шэсця напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны падаў ў Віцебскі гарвыканкам праваабаронца Павел Левінаў.
Як былы кадравы вайсковец ён добра ведае праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца беларускім салдатам ды афіцэрам. Ініцыятар акцыі плануе, што шэсце павінна прыцягнуць увагу да таго, што былыя і цяперашнія вайскоўцы не маюць магчымасці карыстацца многімі сваімі правамі.
Таксама Левінаў жадае выказаць пратэст супраць выкарыстання шарагоўцаў на работах, не звязаных з нясеннем службы. Шэсце запланавана на 21 лютага. Адказ з гарвыканкаму павінны прыйсці да 15 лютага.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск