Віцябляне стаялі ў доўгіх чэргах па прадукты
Сёння ў Віцебску прайшоў кірмаш, на якім былі абяцаныя вялікія зніжкі на харчовыя ды прамысловыя тавары. Але многія пайшлі з плошчы Свабоды, дзе ладзяцца кірмашы, расчараваныя. На кірмашы людзям давялося ўзгадаць, што такое доўгія чэргі. Некаторыя
стаялі па некалькі гадзін, каб купіць яблыкі па 2370 рублёў за кілаграм.
Дарэчы, у краме такія ж каштуюць 2650.
Спадарыня: - Проста прыгожыя яблыкі і тое можа не дастанецца, таму што мне трэба на працу, а я стаю тут з паловы дзесятай. А яблык мала, толькі тут знайшла яблыкі, больш нідзе.
Большасць прадпрыемстваў паменшыла кошты тавараў на 10-15%. Некаторыя пайшлі на хітрыкі – аб’явілі аб тым, што зніжаюць на 50%, але не кошт, а... гандлёвую надбаўку. Атрымалася, што тавар патаннеў зусім на капейчыны. Так, сямейная пара, што набыла на кірмашы два віды кілбасы, зэканоміла на гэтым каля 3тыс. рублёў. Па словах сужэнцаў, іх задаволіла і такая невялічкая эканомія.
Вялікая чарга сабралася і за жывой рыбай, што прывезлі з рыбгасу “Навінкі”. Каштаваў кілаграм карпа на 100 руб менш, чым у крамах. Да таго ж, у пакупнікоў не выклікала пытанняў якасць прадукта:
Спадарыня: -Збіраемся толькі рыбу купіць, таму што цэны прымальныя, а так усюды знізілі на капейкі, і мяса і каўбасы, ды й выгляд у іх такі, нібыта яны застарэлыя ўжо, а рыба, бачна, свежая...
Надзіва, амаль ніхто не падыходзіў да адзінага латка з кнігамі, нягледзячы на тое, што як раз тут кошт на многія выданні быў зніжаны менавіта ўдвая.
Здымкі Ядвігі Сташэўскай