Віцябляніна знесла на ільдзіне (фота)

23 лютага ратавальнікі ў Віцебску знялі з ільдзіны непрацуючага віцябляніна. Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, каля паловы адзінаццатай мужчына выйшаў на лёд парыбачыць. Але недзе праз 20 хвілінаў ільдзіна, на якой ён быў, адкалолася і паплыла. Плошча крыгі склала каля 100 квадратных метраў.

Мужчына затэлефанаваў ратавальнікам. Яны прыбылі на месца здарэння праз тры хвіліны. На гэты час мужчына знаходзіўся за 50 м ад берага. Таўшчыня лёду складала ўсяго 5-6 см, а глыбіня ракі — да 5 м.

Ратавальнікі знялі мужчыну з дапамогай выратавальнай дошкі, выратавальнага круга і выратавальных камізэлек. Сам мужчына пры здарэнні не пацярпеў.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі