Відэа — Домрачава ледзьве не сапсавала сабе перамогу ў Ханты-Мансійску
На другім агнявым этапе беларуская біятланістка пачала рыхтавацца страляць стоячы, хаця трэба было выканаць “лёжку”.
Домрачава выйшла на агнявую пазіцыю адначасова са сваёй галоўнай суперніцай фінкай Макарайнен. На нейкі час на стрэльбішчы склалася кур’ёзная сітуацыя — Макарайнен рыхтавалася страляць лежачы, а беларуска — стоячы. У выніку Домрачава выправілася, аднак гэта каштавала ёй каштоўнага часу. Калі б беларуска пачала страляць па мішэні стоячы, ёй маглі налічыць штрафны час, альбо увогуле дыскваліфікаваць.
У выніку беларуска бліскуча выйграла гонку пераследу, Макарайнен была толькі чацвёртай. 22 сакавіка ў гонцы з масавым стартам вырашыцца, хто стане пераможцам у агульным заліку Кубка свету. Цяпер Домрачава займае першае месца ў спісе, Макарайнен, якая мае другую пазіцыю, адстае ад беларускі на 33 ачкі.