Відэа, як Мікалай Лукашэнка прывёз малако і малочныя прадукты пенсіянерам

Відэа, як Мікалай Лукашэнка прывёз малако і малочныя прадукты пенсіянерам

Тэлеканал "Беларусь 1" паказаў сюжэт, як Мікалай Лукашэнка прывёз малако і малочныя прадукты "з падворка кіраўніка дзяржавы" ў Мінскі дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў. "Гэта наша хатняя прадукцыя, — расказвае малодшы сын кіраўніка дзяржавы групе жанчын. — Мы гатуем з уласнага малака тварог, смятану і ўсе малочныя прадукты. Вось вам прывезлі...".

"Дзякуй, Коля", — сказала адна з прысутных жанчын, а за ёй паўтарылі і астатнія.

Разам з Мікалаем Лукашэнкам у дом-інтэрнат прыехалі і іншыя вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы. Яны паказалі сцэнку "Мадагаскар" па матывах аднайменнага мультфільма. Мікалай у ёй быў у касцюме льва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі