Відэа, як на "Славянскім базары" Лукашэнка жартаваў пра свае ўзнагароды
14 ліпеня Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічаў ва ўрачыстым адкрыцці XXV Міжнароднага фестываля мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У сваёй прамове ён адзначыў, што фестываль "развіваўся разам з краінай, і ў ім, як у люстэрку, адлюстроўваецца кожны этап станаўлення маладой дзяржавы". Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады. Падрабязна пра іх гл. тут. Народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг і Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр атрымалі спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення".
Таксама Аляксандр Лукашэнка пажартаваў пра свае ўзнагароды. Сам сябе ён узнагародзіць не можа, гаварыў кіраўнік дзяржавы, але ў яго ёсць сябры ў Расіі і ва Украіне, якія для яго "ўзнагарод не шкадуюць".