Віктар Івашкевіч: "Людзі паленаваліся прайсці далей..."

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч пракаментаваў у прамым эфіры Еўрарадыё вынікі акцыі на Дзень Волі ў беларускай сталіцы. Паводле Івашкевіча, "акцыя была ўдалай". Ён задаволены, што "людзі сабраліся і павіншавалі адзін аднаго, змаглі публічна прадэманстраваць сваю пазіцыю".

Адказваючы на закіды ўдзельнікаў акцыі, якія называлі яе "правальнай", Івашкевіч сказаў, што "хто лічыць, што можа зрабіць лепш, хай зробіць лепш". "Калі хто думаў, што мы захопім прэзідэнцкі палац, то гэта было фантастычнае, нерэальнае ўяўленне", - адзначыў намеснік старшыні Партыі БНФ.

Таксама Івашкевіч выказаўся наконт палення каля Акадэміі навук партрэтаў кіраўніка дзяржавы, а паводле некаторых сведчанняў і апазіцыйных улётак. "Паленне - гэта глупства тых, хто гэта рабіў. Трэба думаць, як прыцягнуць у арбіту свайго ўплыву людзей, якія праязджалі па праспекце ў аўтамабілях, аўтобусах... Людзі паленаваліся пайсці далей з дэманстрантамі па праспекце, і наладжвалі за іх спінамі правакацыі", - сказаў Івашкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі