Віктар Лукашэнка са сваёй шматдзетнай сям'ёй наведаў Узду (відэа)
Яны прывезлі навагоднія падарункі.
Віктар Лукашэнка, памочнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы, са сваёй шматдзетнай сям'ёй наведаў Узду. Яны прывезлі навагоднія падарункі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу (гл. відэа ад 1.14).
У Віктара і Ліліі Лукашэнкаў чацвёра дзяцей: Вікторыя, Валерыя, Аляксандр і Яраслаў.
Дзмітрый Лукашэнка, кіраўнік прэзідэнцкага спартыўнага клуба, разам са сваёй сям'ёй наведаў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання ў Шклове, куды таксама прывёз падарункі дзецям.
Відэа: АНТ