Віктар Януковіч лічыць трагедыяй далучэнне Крыма да Расіі (відэа)

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які збег у Расію ў лютым 2014 года, даў вялікае інтэрв'ю BBC. Гэта першае яго інтэрв'ю заходняму СМІ ад пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны.

Януковіч назваў далучэнне Крыму да Расіі трагедыяй, якой не адбылося б, калі б ён быў прэзідэнтам. Перспектыву вяртання Крыма ва Украіну ён лічыць не вельмі рэалістычнай. "І людзі, галоўнае, крымскі народ, 90% насельніцтва Крыма прагаласавала за выхад з Украіны", — зазначыў былы палітык. Ён мяркуе, што гэта наступствы падзеяў на Майдане, якія напалохалі традыцыйна прарасійскае насельніцтва паўвострава.

Падзеі ў Данбасе Януковіч ахарактарызаваў як генацыд. Аднак ён упэўнены, што Данбас павінен заставацца ў складзе Украіны. Ён лічыць, што Кіеў павінен сядаць за стол перамоваў "і пачаць выконваць Мінскія пагадненні".  Януковіч лічыць заслугай Расіі наяўнасць мінскіх пагадненняў. Ён мяркуе, што ЗША і ЕС павінныя "прымусіць" Кіеў весці прамыя перамовы з лідарамі так званых "ДНР" і "ЛНР".

Фота — BBC

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі