Віктар Януковіч падпісаў закон аб амністыі

Аўтарам закона з'яўляецца прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў парламенце, народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Юрый Мірашнічэнка. Закон мае 11 артыкулаў і прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання за шэраг злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў удзельнікаў мірных сходаў. Але неабходнай умовай пры гэтым з'яўляецца "здзяйсненне імі сукупнасці дзеянняў, якія дазволяць аднавіць грамадскі парадак і бяспеку і нармалізаваць існы стан грамадскіх адносін", адзначае УНІАН. У прыватнасці, пратэстоўцы павінны вызваліць і разблакаваць усе захопленыя будынкі і вуліцы.



Раней паведамлялася, што пад амністыю не трапяць асобы, якіх падазраюць у асабліва цяжкіх злачынствах.



Нагадаем, Вярхоўная Рада прыняла 29 студзеня закон без абмеркавання адразу ў двух чытаннях. За гэтае рашэнне прагаласавалі 232 з 416 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у сесійнай зале. Апазіцыя выступала катэгарычна супраць гэтага законапраекта.



Фота — unian.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі