Януковіч просіць Расію гарантаваць яго бяспеку, Масква пагаджаецца

"На мой адрас і на адрас маіх паплечнікаў гучаць пагрозы аб расправе. Вымушаны прасіць улады РФ гарантаваць мне асабістую бяспеку ад дзеянняў экстрэмістаў", — цытуе interfax.by словы зрынутага прэзідэнта.


Ананімная крыніца ва ўладных структурах Расіі паведаміла "Інтэрфаксу", што ўлады РФ задаволілі просьбу Януковіча.



Нагадаем, што ва Украіне Вярхоўная Рада абвясціла пра адстаўку Януковіча, бо ён "самаўхіліўся" пасля падзей, якія адбыліся ў гэтай краіне.



Месцазнаходжанне Януковіча і некаторых з яго бліжэйшых паплечнікаў невядомае. Паводле некаторых звестак, ён можа знаходзіцца пад Масквой у прэзідэнцкім санаторыі "Барвіха".



Фота — argumentua.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі