Вікторыя Азаранка правяла ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў (фота)
21 верасня найлепшая тэнісістка Беларусі Вікторыя Азаранка правяла ў Мінску майстар-клас для юных тэнісістаў. Ён прайшоў на адным з кортаў цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. У майстар-класе паўдзельнічалі не толькі юныя выхаванцы тэнісных школ нашай краіны, але і беларускія тэнісісты-калясачнікі. А пасля Вікторыя раздавала аўтографы і адказвала на пытанні юных спартсменаў