Вікторыя Азаранка стала чвэрцьфіналісткай тэніснага турніру ў Маямі
Вікторыя Азаранка (8-е месца ў рэйтынгу WTA) працягвае перамагаць на тэнісным турніры ў амерыканскім Маямі.
У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка перамагла чацвёртую ракетку планеты іспанку Гарбін Мугурузу ў двух сэтах на тай-брэйках — 7:6 (8:6), 7:6 (7:4). Для перамогі Азаранка спатрэбілася 2 гадзіны 11 хвілін.
Перад гэтым наша суайчынніца выйграла ў пуэртарыканкі Монікі Пуіг (67) і полькі Магды Лінет (110).
У чвэрцьфінале супраць Азаранка будзе гуляць брытанская тэнісістка Джаана Конта (23).
Дарэчы, амерыканка Серэна Уільямс на кортах Маямі прайграла расіянцы Святлане Кузняцовай — 7:6, 1:6, 2:6.
У мужчынскім парным разрадзе беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юі выйшлі ў чвэрцьфінал. Іх чакае сустрэча з амерыканскім дуэтам Джон Ізнер / Нікалас Манро.
Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.