Вікторыя Азаранка стартавала з перамогі на турніры ў Маямі

Вікторыя Азаранка выйграла матч першага круга на турніры ў Маямі. Яна перамагла Сільвію Солер-Эспіносу з Іспаніі ў двух сэтах — 6:1, 6:3. Пры гэтым у апошнім сэце прайгравала 1:3. Адзначым, што Азаранка займае ў рэйтынгу WTA 36-е месца, яе саперніца — 67-е.

У наступным крузе беларуска згуляе з Аленай Янкавіч з Сербіі (у яе 17-е месца ў рэйтынгу).

Прызавы фонд тэніснага турніра "Прэм'ер" складае больш за 5 млн долараў.

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі