Вікторыя Азаранка ўсё ж паедзе на турнір у Індыян Уэлс
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ўсё ж паедзе на турнір у Індыян Уэлсе, на які яна атрымала уайлд-кард. “Гэй, мы едзем да цябе, BNP Paribas Open”, — напісала спартсменка у Твітэры.
Прэс-служба турніру адказала ў каментарах: “Не церпіцца пабачыць цябе! Толькі, калі ласка, скажы нам, што ты не прабяжыш пешшу ўвесь шлях сюды”.
Да апошняга часу было не вядома, ці трапіць Азаранка на гэты турнір. З лета мінулага года тэнісістка не выходзіць на корты праз судовы працэс аб апецы над сваім сынам.
BNP Paribas Open пройдзе з 5 па 18 сакавіка. У 2012 і 2016 гадах Азаранка атрымлівала на ім тытулы.
Hey we are coming for you @BNPPARIBASOPEN pic.twitter.com/AtK1fLUIIY
— victoria azarenka (@vika7) 2 марта 2018 г.