Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру ў Мемфісе

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду тэніснага турніру ў Мемфісе.
Сёння ў стартавым матчы парнага беларуска ў дуэце з датчанкай Каралін Вазняцкі перайграла англа-амерыканскі тандэм Сара Боруэл - Кортні Нэгл у двух сетах — 6:4, 6:2.

У чвэрцьфінале беларуска-дацкі дуэт, пасеяны пад другім нумарам, сустрэнецца з амерыканскімі тэнісісткамі Алексай Глэтч і Шынэй Перы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі