Вінаробны завод-банкрут у Гомельскім раёне прададуць на аўкцыёне

Адкрыты аўкцыён па продажы маёмасці вінаробнага завода ў Гомельскім раёне, які раней належыў кампаніі "BST Ltd", адбудзецца 17 кастрычніка. Пра гэта паведаміў кіраўнік па працэдуры банкруцтва Юрый Ганчароў. Паводле яго інфармацыі, маёмасны комплекс завода размешчаны на зямельным участку плошчай 4,2 га ў пасёлку Юбілейны.

Пачатковы кошт складае амаль 2,5 мільярды рублёў. Крок аўкцыёна — 5% пачатковай цаны маёмасці. Задатак для ўдзелу ў таргах складае 20 мільёнаў рублёў. Заяўкі на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца да 16 кастрычніка 2007 года.

Нагадаем, згодна з рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суда прадпрыемства прызнана банкрутам і падлягае ліквідацыі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі