Вінаваты ў аварыі мужчына ўцякаў ад ДАІ ў майтках з акна (фота)

З незвычайнымі паводзінамі аўтапарушальніка сутыкнуліся інспектары ДАІ ў Лідзе. 30-гадовы мясцовы жыхар, рухаючыся на аўтамабілі заднім ходам, пашкодзіў прыпаркаваны "Мерсэдэс". Пацярпелы выклікаў на месца здарэння нарад ДПС, але вінаваўца аварыі адправіўся дадому.

Калі супрацоўнікі ДАІ прыйшлі да яго, каб забраць на медычны агляд, то мужчына паспеў ужо распрануцца. Як піша "Лидская газета", мужчына літаральна закаціў істэрыку: крычаў, упіраўся, не хацеў апранацца.

Праз 40 хвілін лідчук пагадзіўся ехаць з даішнікамі. Але праз нейкі час з пакоя выбегла яго сястра і сказала, што ён хоча выскачыць з акна. Як выявілая, мужчына ў майтках забраўся на прываконне і пагражаў саскочыць з другога паверху, калі яго не пакінуць у спакоі. Міліцыянтам усё ж удалося зняць лідчука з акна. У яго арганізме было выяўлена больш за 2 праміле алкаголю.

Выявілася, што парушальнік неаднаразова трапляўся нецвярозым за рулём, ён быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы і ў 2010 годзе нават асуджаны. На працягу пяці гадоў ён не меў права кіраваць транспартам. У 2013 годзе яго зноў затрымалі, тады на яго пачалі крымінальную справу.

Ад ДАІ парушальніку пагражае штраф у 18 мільёнаў рублёў і пазбаўленне правоў на тры гады. А крымінальную справу зараз перададуць у Следчы камітэт.

Фота — lidanews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі