Вінцук Вячорка: Маршрут “Чарнобыльскага шляху” – не галоўнае
2 красавіка прадстаўнікі апазіцыі падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне традыцыйнай акцыі “Чарнобыльскі шлях”, якая мае адбыцца 26 красавіка.
У заяўцы пазначаны маршрут ад Акадэміі навук праз плошчу Якуба Коласа, вуліцы Веры Харужай, Багдановіча, Кульман да Чарнобыльскай капліцы на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай.
Аднак, як расказаў у размове з Еўрарадыё адзін з заяўнікаў намеснік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка, гэты маршрут яшчэ не канчатковы. Рэальны маршрут будзе вызначацца пазней.
Вінцук Вячорка: “Рэальны маршрут будзе абірацца бліжэй да самой акцыі. Маршрут увогуле мае другаснае значэнне. Галоўнае значэнне мае рэальная мабілізацыя людзей, іх гатоўнасць пераадолець страх і гатоўнасць штосьці зрабіць дзеля сваёй краіны, у тым ліку, можа быць, чымсьці рызыкуючы”.