Вірус воспы малпаў вырашылі перайменаваць
Вірус воспы малпаў і захворванне, якое ён выклікае, вырашылі перайменаваць. Пра гэта заявіў гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Адан Гебрэісус.
Сцвярджаецца, што цяперашняя назва захворвання "не адпавядае рэкамендацыям арганізацыі", паводле якіх пажадана не выкарыстоўваць назвы рэгіёнаў і жывёлаў. У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя намагаюцца пазбягаць магчымасці абразіць "культурныя, сацыяльныя, нацыянальныя, рэгіянальныя, прафесійныя ці этнічныя групы".
Раней з патрабаваннем перйаменаваць захворванне выступіла група навукоўцаў. На іх думку, тое, што вірус звязаны з Афрыкай, з'яўляецца "дыскрымінацыяй", нагадвае meduza.io.
Нядаўна стала вядома, што ў Беларусі распрацавалі сваю тэст-сістэму для лабараторнай дыягностыкі воспы малпаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.