Віталь Булыга забіў свой першы гол за БАТЭ

У нядзелю прайшлі першыя матчы 1/4 фінала Кубка Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ ў Мінску перамог "Віцебск" з лікам 1:0. Рашаючы гол на 66-й хвіліне забіў Віталь Булыга, які праводзіў першы матч за каманду Віктара Ганчарэнкі.

Салігорскі "Шахцёр" выйграў у "Граніта" з Мікашэвіч - 2:0, МТЗ-РІПА і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю 0:0. "Гомель" прайграў "Нафтану" - 1:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі