Віталь Клічко заявіў, што мае права балатавацца ў прэзідэнты Украіны
Ён афіцыйна паведаміў, што не мае віду на жыхарства ў Нямеччыне.
Пра гэта народны дэпутат Вярхоўнай рады Украіны і лідар партыі УДАР Віталь Клічко паведаміў 16 лютага ў часе прэс-канферэнцыі ў Днепрапятроўску. Паводле Клічко, ён меў права на пражыванне ў Еўропе, але зараз яго не мае. Ён з’яўляецца грамадзянінам Украіны і ў яго няма віду на жыхарства ў Нямеччыне.
Ён таксама адзначыў, што не разумее, чаму неабходна праз суд патрабаваць інфармацыю аб вышэйшай узнагародзе Нямеччыны. Віталь Клічко з’яўляецца паслом ЮНЭСКА і атрымаў нямецкі ордэн за сваю грамадскую дзейнасць і лічыць, што яму няма ў чым апраўдвацца.
Паводле звестак шэрагу СМІ, Палтаўскі акруговы адміністратыўны суд абавязаў Клічко падаць інфармацыю аб атрыманні ордэна “За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Нямеччына”, перадае УНІАН.