Віталь Радзівонаў: Хацелася пераехаць у краіну, дзе гавораць на англійскай мове

Віталь Радзівонаў: Хацелася пераехаць у краіну, дзе гавораць на англійскай мове

Былы нападаючы БАТЭ 34-гадовы Віталь Радзівонаў, а цяпер спартыўны дырэктар барысаўскага футбольнага клуба даў першае вялікае інтэрв’ю ў новым статусе. У гутарцы, змешчанай на сайце fcbate.by, Радзівонаў у асноўным прыгадваў асобныя эпізоды з сезонаў, якія правёў у БАТЭ (у складзе каманды ён быў з 2006 года). Таксама ён пракаментаваў сваё нядаўняе рашэнне скончыць кар’еру гульца.

Радзівонаў прызнаўся, што рашэнне прыняў увечары 14 студзеня, за дзень да публікацыі навіны на афіцыйным сайце клуба. “Да апошняга спадзяваўся працягнуць выступленні ў адным з экзатычных чэмпіянатаў. Тайланд, Малайзія, Інданэзія, — кажа спартыўны дырэктар ФК БАТЭ. — Хацелася пераехаць у краіну, дзе гавораць па-англійску. Можна было б папрактыкавацца ў мове, якую цяпер вучу. Ну і не здымаў пытанне заробку. Гэтыя два кампаненты з’яўляліся асноўнымі”.

Атрымліваецца, што Радзівонаў да апошняга чакаў цікавых прапаноў працягу кар’еры гульца ў замежжы, але яны так і не з’явіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі