Барысаўскі БАТЭ прайграў футбалістам "Црвены Звезды"
У кантрольныім матчы на зборы ў Турцыі барысаўскія футбалісты прайгралі з лікам 1:3.
У Турцыі працягваецца падрыхтоўка беларускіх футбольных клубаў да новага сезону. Барысаўскі БАТЭ ў Белеку прайграў чэмпіёну Сербіі "Црвенай Звездзе" з Бялграду — 1:3. Адзіны гол у браму сербаў на 10 хвіліне гульні забіў Віталь Радзівонаў. Але праз тры хвіліны лік зраўняў Джошуа Паркер. Ён жа на пачатку другога тайма вывеў сваю каманду наперад, перадае БЕЛТА.
На 19 лютага ў БАТЭ запланаваная сустрэча з малдаўскай "Дачыяй" з Кішынёва. А 20 лютага барысаўчане правядуць яшчэ адну сустрэчу, але іх сапернік пакуль невядомы. Вяртанне дадому запланаванае на 21 лютага.
Футбалісты салігорскага "Шахцёра" 15 лютага правядуць кантрольны паядынак з македонскім клубам "Шкендзія", 18 лютага — спарынг з расійскай "Кубанню" з Краснадара. Дадому яны вернуцца 19 лютага.
14 сакавіка футбаліста БАТЭ і "Шахцёра" будуць змагацца за Суперкубак Беларусі. Гульня адбудзецца на пінскім стадыёне "Хваля".
Фота з архіву fcbate.by