В.Івашкевіч: Намётаў не будзе, выкажам сваю пазіцыю і пойдзем па хатах
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што апазіцыя рыхтуе намёты, з якімі плануе 28 верасня выйсці на Кастрычніцкую плошчу. Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч кажа, што пасля "дэманстрацыі сваёй пазіцыі" ўдзельнікі акцыі пойдуць па хатах і планаў стварэння "другога Майдану" няма. "Яшчэ выбары не пачаліся, а апазіцыя ўжо пагражае байкотам і намёты збірае для арганізацыі "другога майдану" ў той час, калі толькі закрыюцца ўчасткі для галасавання", - заявіў Лукашэнка. Ён паабяцаў, што не дапусціць "ніякіх беспарадкаў". Аднак падобна на тое, што іх ніхто і не плануе.
Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч адзначыў у інтэрв'ю Еўрарадыё, што кіраўніцтва апазіцыі не плануе стварэння нейкага намётавага гарадка на плошчы, бо гэтая акцыя ў сённяшніх умовах не мае сэнсу. Паводле яго словаў, галоўнае - прадэманстраваць перад журналістамі, у тым ліку і замежнымі, сваю пазіцыю.
Віктар Івашкевіч: "Мы выходзім, дэманструем сваю пазіцыю, карыстаючыся тым, што ў гэты дзень будзе шмат журналістаў розных СМІ. Лідэры выказваюць сваю пазіцыю, якая потым рэтранслюецца ў СМІ. І мы заклікаем людзей далучацца больш актыўна да нашай дзейнасці па барацьбе за новыя свабодныя выбары. І ўсё. Увечары пайшлі па хатах".
У той жа час Івашкевіч не выключае, што хтосьці можа і прынесці на Кастрычніцкую плошчу намёт:
"Колькі беларусаў маюць намёты і іх рыхтуюць, я не ведаю. Але не кожны з іх прыцягне намёт на Кастрычніцкую плошчу".
Высветлілася, што апазіцыйныя сілы ўжо думаюць пра правядзенне акцыі на Дзяды. Бо, як нагадвае Івашкевіч, менавіта з такіх акцый канца 80-х у свой час і пачалася дэмакратызацыя ў Беларусі.
На здымку: так было ў сакавіку 2006-га: шматтысячныя мітынгі і намётавае мястэчка.
Фота - photo.bymedia.net