Візіт еўракамісара перанеслі з-за супярэчнасцяў у ЕС па беларускім пытанні?

Прычынай пераносу запланаванага на 12-13 сакавіка візіта ў Мінск еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніты Ферэра-Вальднер маглі стаць унутрыпалітычныя супярэчнасці краін ЕС па беларускім пытанні. Такое меркаванне выказаў палітолаг Юрый Дракахруст.
Паводле яго слоў, "у апошнія тыдні ў Еўропе абвастрыліся спрэчкі наконт таго, як узаемадзейнічаць з Беларуссю, у якім фармаце яе запрашаць да ўдзелу ў праграме "Ўсходняе партнёрства", ці запрашаць Лукашэнку ў Прагу на саміт".

Яшчэ некалькі дзён таму Беніта Ферэра-Вальднер заявіла, што Беларусі трэба праводзіць больш палітычных рэформаў, перш чым Еўрасаюз пагодзіцца на больш цесныя стасункі. Юрый Дракахруст мяркуе, што гэта сведчыць пра недастатковасць тых крокаў, якія ўжо зрабіў афіцыйны Мінск.

Да таго ж ёсць прыклады жорсткіх разгонаў вулічных акцый, арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, нядаўняе самазабойства праваабаронцы Яны Паляковай.

Таксама Дракахруст не выключае, што "Брусель атрымаў з Мінску сігнал аб тым, што Беларусь збіраецца прызнаць незалежнасць грузінскіх аўтаномій". А, як вядома, ЕС заяўляў, што Беларусь у такім выпадку "выпадае з еўрапейскага кантэксту".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі