Візіт Папы Рымскага магчымы пры згодзе Маскоўскага Патрыярха
Візіт Папы Рымскага ў Беларусь магчымы пры выкананні ўмоваў дыпламатычнага пратаколу Ватыкана. Пра гэта БелаПАНу паведамілі ў прэс-службе Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Да такіх умоваў адносіцца запрашэнне пантыфіка кіраўніком дзяржавы і згода кіраўніка памеснай праваслаўнай царквы на візіт святога Айца. Запрашэнне Бенедыкта XVI ініцыявала беларуская дзяржава падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан 27 красавіка. А кіраўніком памеснай царквы для Беларускага экзархата з'яўляецца патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. У яго выключнай кампетэнцыі знаходзіцца прыняцце царкоўных рашэнняў, звязаных з магчымым візітам Папы Рымскага.
У Беларускім экзархаце не выключаюць, што Беларусь магла б стаць месцам сустрэчы пантыфіка са найсвяцейшым патрыярхам. Аднак умовы, час і месца такой сустрэчы могуць вызначыць толькі патрыярх і пантыфік.