"Вконтакте" заблакуе суполкі, што паразітуюць на Еўрамайдане

Пра гэта сайту Digit.ru паведаміў прэс-сакратар "Вконтакте" ва Украіне Улад Ляготкін.



Некаторыя з супольнасцяў "Вконтакте", па яго словах, змянілі свае ранейшыя назвы і тэматыку дзеля прыцягнення карыстальнікаў на фоне палітычных падзеяў ва Украіне. Гэта, па правілах сацсеткі, нібыта з'яўляецца парушэннем.



"Рэзкае змяненне тэматыкі з'яўляецца несумленным у дачыненні да карыстальнікаў. Яны станавіліся ўдзельнікамі адной суполкі, а  пасля аказваліся ў зусім іншай", — наракае Ляготкін.



За гэта суполкі могуць быць выключаныя з пошуку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі