Вольга Абрамава абвергла свой удзел у прэзідэнцкай гонцы
З'явіліся чуткі, што палітолаг і экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў плануе удзельнічаць у выбарах прэзідэнта.
У прыватнасці, пра гэта ў кулуарах канферэнцыі ў Таліне заявіў генерал Валерый Фралоў, таксама былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
У каментары "Беларускаму партызану" Вольга Абрамава назвала словы генерала фантазіямі: "Калісьці Бісмарк сказаў: "Глупства — дар Божы, але не варта ім злоўжываць". А наогул празмернае ўжыванне алкаголю можа нарадзіць і не такую фантазію".