Вольга Гаварцова абыграла 13-ю ракетку свету
У амерыканскім Стэнфордзе праходзіць тэнісны турнір ВТА з прызавым фондам каля 800 тысяч долараў.
У паядынку другога круга адзіночнага разраду беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова абыграла аўстралійку Саманту Стосур з лікам 6:2, 6:4, піша "Прессбол". Дарэчы, у рэйтынгу тэнісістак Гаварцова займае 83-е месца.
Фота — pressball.by