"Вядома, мы назіраем за гэтым": у Крамлі выказаліся пра беларускі страйк
Рабочыя Мінскага маторнага завода
У Маскве назіраюць за беларускім агульнанацыянальным страйкам. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў нагадаў пра ўзаемазвязанасць эканомік дзвюх краін. Таму, па яго словах, хваляванні на прадпрыемствах "цяжка пакідаць без увагі".
"Вядома, мы назіраем за гэтым", — перадае яго словы "Інтэрфакс-Захад".
Для Расіі, са слоў Пяскова, "надзвычай важна, наколькі рытмічна і надзейна" працуюць беларускія прадпрыемствы.
З раніцы ў тэлеграме і СМІ пачалі з'яўляцца паведамленні аб сходах на шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў. Спробы далучыцца да агульнанацыянальнага страйку распачалі працоўныя "Гродна Азота", Мінскага завода колавых цягачоў, МТЗ, Мінскага электратэхнічнага завода і іншых. Пры гэтым у прэс-службе ўрада заявілі, што ўсе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.