Вясковец збіў суседа малатком — і сеў за краты на 6 гадоў
Жыхар вёскі Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна некалькі разоў стукнуў малатком па галаве аднавяскоўца — за тое, што мужчына “падколваў яго падчас сустрэчы”. У выніку “падколшчык” ляжыць у шпіталі з цяжкімі пашкоджаннямі, а нападнік атрымаў 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўзмоцненым рэжыме. Вяскоўцы, што прыйшлі на судовы працэс, згадвалі “малаткабойца” як ціхага і спакойнага чалавека. Бойку тлумачаць тым, што яе ўдзельнікі былі добра нападпітку.