Выдаткі мінскай сям'і перавысілі ў сярэднім за месяц 2 млн рублёў
У Мінску ў ліпені-верасні гэтага года спажывецкія ды іншыя выдаткі адной хатняй гаспадаркі ў сярэднім за месяц склалі 2045,7 тыс.руб. Пры гэтым, як адзначае БЕЛТА, 1628,9 тыс.руб. (79,6%) былі выдаткаваныя на аплату тавараў і паслуг, астатнія — на ўклады і ашчаджэнні, падаткі, унёскі і асабістую дапаможную гаспадарку.
На закупы прадуктаў харчавання і харчаванне па-за домам штомесяц расходвалася 30% агульнай сумы, 26,6% — на набыццё нехарчовых тавараў, 21,5% — на аплату паслуг.
З агульнага аб'ёму спажывецкіх выдаткаў на закупук вопраткі, абутку, тканін прыпадала 9,2% (у III квартале 2008 года — 8,9%), тавараў культурна-бытавога прызначэння, мэблі — 7,6% (6,8%), прадметаў асабістай гігіены — 3% (2,3%), на ахову здароўя — 3,5% (3,1%), адукацыю, культуру, адпачынак і спорт — 7,7% (8,6%), транспарт і сувязь — 16,3% (19,4%), аплату жыллёва-камунальных паслуг — 5,7% (5,3%).