Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту. Ці ён атрымаў чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, ці стаў фігурантам крымінальнай справы, пакуль невядома.

Прыватнае беларускае выдавецтва "Янушкевіч" адкрыла 16 траўня ў Мінску новую кнігарню. Спачатку туды прыйшлі прапагандысты, якія задавалі правакацыйныя пытанні, абураліся зместам кніг. Пасля ў той жа дзень з'явіліся сілавікі з ператрусам, забралі дзве сотні кніг, па частцы з іх збіраліся правесці "экспертызу".

Акрамя Андрэя Янушкевіча, адміністрацыйны арышт атрымала супрацоўніца кнігарні Наста Карнацкая — 13 сутак. Янушкевіч мусіў выйсці на волю 26 траўня.

У сакавіку 2022-га выдавецтва "Янушкевіч" засталося без офіса — выдаўцоў папрасілі тэрмінова пакінуць арандаваныя памяшканні ў сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі