Выхавацелькі пінскага прытулку аднавілі помнікі, зруйнаваныя падлеткамі

Тыдзень таму праблемныя падлеткі, якія выхоўваюцца ў прытулку, зруйнавалі больш за 20 помнікаў на старых гарадскіх могілках.
Пацярпелі старадаўнія пахаванні праваслаўнай і каталіцкай шляхты. Пінчукі былі ў разгубленасці, бо не маглі вызначыць матыву злачынства. А калі міліцыянты знайшлі юных вандалаў, тыя не змаглі патлумачыць свой учынак: “Проста не было чым заняцца”.

Пінскі сацыяльны прытулак узяў на сябе адказнасць за дзеянні сваіх выхаванцаў і правёў працы па аднаўленню могілак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі